Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
01.07.2021
На Алімпійскіх гульнях у Токіа выступяць 27 спартсменаў з Віцебскай вобласці
На XXXII летніх
Алімпійскіх гульнях у Токіа выступяць 27 спартсменаў з Віцебскай вобласці, якія
будуць спаборнічаць у 9 відах спорту, заявіў на 31-й пазачарговай сесіі
абласнога савета дэпутатаў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму
Віцебскага аблвыканкама Пётр Немянёнак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мінулагоднія
дасягненні спартсменаў Віцебскай вобласці ў рэспубліканскіх і міжнародных
спаборніцтвах далі магчымасць выйсці рэгіёну на другое месца. "Нягледзячы
на складаную эпідэміялагічную абстаноўку, у 2020 годзе спартсмены Віцебскай
вобласці выступалі ва ўсіх рэспубліканскіх спаборніцтвах і ўдзельнічалі ў
міжнародных стартах. Яны змаглі заваяваць 10 медалёў, што вывела вобласць на
другое месца ў Беларусі па колькасці атрыманых спартыўных узнагарод міжнароднага
ўзроўню. Галоўная спартыўная падзея гэтага года - будучыя Гульні ў Токіа, якія
стартуюць у ліпені. У летняй Алімпіядзе пакажуць сябе 27 спартсменаў
Віцебшчыны, удзел якіх заяўлены ў 9 відах спорту", - расказаў Пётр
Немянёнак.
Поспехі спартсменаў
узнімаюць прэстыж не толькі Віцебскай вобласці, але і ўсёй краіны. За высокія
дасягненні 89 спартсменаў вобласці ў 2021 годзе будуць атрымліваць стыпендыі ад
аблвыканкама. Таленавітыя юнакі і дзяўчаты займаюцца 24 відамі спорту, 21 з
якіх - алімпійскі. Фінансавае заахвочванне будуць атрымліваць спартсмены з
Віцебска (49 чалавк), Оршы (13), Наваполацка (12), Полацка (6), па два з
Браслава, Чашнікаў і Сянно, а таксама па адным з Шуміліна, Глыбокага і Лепеля.
На гэты год з абласнога бюджэту на выплату стыпендый спартсменам будзе
выдзелена амаль Br250 тыс. У мінулым годзе абласную стыпендыю атрымлівалі 97
зорак спорту Віцебшчыны.