Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
04.08.2021
Літвіновіч: пакуль няма адчування, што я алімпійскі чэмпіён
Алімпійскі чэмпіён Іван
Літвіновіч і нацыянальная каманда па скачках на батуце вярнуліся ў Мінск, паведамляе
карэспандэнт БЕЛТА.
"Перамога
далася цяжка, мяркуючы па маім папярэднім выступленні. Я нават не ўяўляў сябе
на п'едэстале. Я не бачыў нічыё выступленне, мне было складана ўяўляць нават,
які вынік будзе. Калі ўбачыў - здзівіўся", - расказаў Іван Літвіновіч.
Сваю перамогу
спартсмен прысвяціў бабулі. "Я часта ў яе праводзіў час, любіў з ёй
размаўляць. Яна добры чалавек, увесь час падтрымлівала мяне ва ўсім, глядзела
мой кожны старт, перажывала", - адзначыў алімпійскі чэмпіён. Іван удзячны
ўсім сваім трэнерам, якія прывілі яму любоў да гэтага віду спорту і дапамаглі
дабіцца такога выніку.
"Самае
складанае было чакаць сваё фінальнае практыкаванне. Шмат думак было. Я не
ведаў, што буду на п'едэстале. Максімум думаў, што будзе другі - трэці
рэзультат", - дапаўняе Іван Літвіновіч.
Пасля выдатнага
выступлення ў Токіа спартсмен атрымаў шмат паведамленняў. "Да гэтага часу
нават не адказаў на ўсе. Шмат і негатыўных - з усмешкай на іх глядзеў.
Крытыкуюць - значыць глядзяць, захапляюцца ўсе ж такі. Але больш станоўчых.
Адчування, што алімпійскі чэмпіён, пакуль няма. Можа яшчэ з'явіцца, -
падкрэсліў Іван. - Планы - дадому дабрацца, адпачыць некалькі дзён, потым
паглядзім".
Залаты алімпійскі
медаль Івана Літвіновіча ў скачках на батуце стаў першым для беларускай каманды
ў Токіа. Дзякуючы гэтаму поспеху нядрэнную падтрымку атрымаюць юныя выхаванцы
Віцебскай СДЮШАР нумар 1. Наваспечаны чэмпіён такійскіх Гульняў у рамках
праекта "Алімпійскі выбар" вырашыў накіраваць Br20 тыс. у спартыўную
школу, у якой вырастаюць будучыя алімпійцы. Іван Літвіновіч, якому нядаўна
споўнілася 20 гадоў, нарадзіўся ў Вілейцы, але апошнім часам трэніраваўся ў Віцебску
на базе СДЮШАР нумар 1 пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай
па скачках на батуце віцябчанкі Вольгі Уласавай. У час Алімпіяды-2016 у Рыа
гэта спартыўная школа ўжо атрымлівала матэрыяльную падтрымку пасля залатога
выступлення яшчэ аднаго батутыства Уладзіслава Ганчарова, які таксама выхаванец
гэтай школы.