predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Коласаўскі тэатр завершыць сезон цёмнай камедыяй са святлом у канцы тунэля

29.07.2021

Коласаўскі тэатр завершыць сезон цёмнай камедыяй са святлом у канцы тунэля

 

П'есай маладога беларускага драматурга Аляксандра Савухі "Метро" 29 ліпеня завершыцца сезон у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.


Жанр спектакля - цёмная камедыя са святлом у канцы тунэля. "Паспяховы бізнесмен Дзіма вымушаны ехаць на важную сустрэчу на метро. Вандруючы ў падземным свеце, ён разумее, што тут размешчаны цэлы горад, мегаполіс з дзевяццю кальцавымі. Герой хоча выбрацца наверх, пазбавіцца ад палону, і дзеля гэтага гатовы на ўсё. Але як выйсці да святла, калі заблудзіўся пад зямлёй?" - расказалі аб пастаноўцы.


Спектакль у свой час стаў рэжысёрскім дэбютам мастака-сцэнографа Андрэя Жыгура. Коласавец працуе ў тэатры з 2006 года, стварыў сцэнічнае афармленне больш як 30 спектакляў. Прадстаўляў Беларусь на міжнародных маладзёжных тэатральных форумах краін СНД, Балтыі і Грузіі. З верасня 2020 года працуе рэжысёрам-пастаноўшчыкам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.


Тэатр ажыццявіў пастаноўку спектакля "Метро" па выніках Рэспубліканскага конкурсу рэжысёрскіх эксплікацый, адным з пераможцаў якога з'яўляецца рэжысёр і мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур. Музычнае афармленне п'есы Аляксандра Крыштафовіча.


Адкрыццё чарговага, 96-га, тэатральнага сезона Коласаўскага тэатра адбудзецца 12 верасня. Традыцыйна публіцы прадставяць класічную камедыю Віталя Вольскага "Несцерка".


БелТА