Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
25.05.2023
Больш за 200 дабрачынных мерапрыемстваў правядуць валанцёры руху БРСМ «Добрае Сэрца» да Міжнароднага дня абароны дзяцей

Валанцёры БРСМ правядуць у рамках праекта больш за 200 дабрачынных мерапрыемстваў. Так, з 30 мая па 3 ліпеня для выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў, дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў), апякунскіх і прыёмных сем’яў, інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і тых, хто знаходзіцца ў рэабілітацыйных цэнтрах, бальніцах сіламі добраахвотнікаў падрыхтаваны гульнявыя і анімацыйныя праграмы, майстар-класы, віктарыны, віншаванні і выступленні творчых калектываў.
Як паведамілі ў ЦК БРСМ, валанцёры Баранавіцкага раёна павіншуюць са святам выхаванцаў Гарадзішчанскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, правядуць інтэрактыўныя гульні, уручаць сувеніры і парадуюць выхаванцаў аквагрымам. Добраахвотнікі з Аршанскага раёна пафарбуюць і добраўпарадкуюць дзіцячыя пляцоўкі у парку імя Івана Якубоўскага, а ў Добрушскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі валанцёры запросяць выхаванцаў на салодкі стол, уручаць падарункі. Воранаўскія валанцёры павіншуюць дзяцей са шматдзетных сем’яў, а ў Магілёве наведаюць «SOS — дзіцячая вёска Магілёў». Мінская гарадская арганізацыя БРСМ зладзіць свята для розных катэгорый дзяцей у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек.