Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
12.08.2021
Беларускія аграрыі намалацілі больш за 4,8 млн т збожжа
Беларускія аграрыі намалацілі больш за 4,8 млн.т збожжа, паведамляе
БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і
харчавання.
Збожжавыя і
зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,519 млн га, што
складае 70,8 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая
вобласць, там убрана 83,6 працэнта плошчы ад плана (282,1 тыс. га). У
Гомельскай вобласці ўбрана 76,2 працэнта плошчы (265,4 тыс. га), Магілёўскай
-72,9 працэнта (237,8 тыс. га), Мінскай - 69 працэнтаў (328,8 тыс. га),
Віцебскай - 64,8 працэнта (223,2 тыс. га), Гродзенскай - 58,4 працэнта (182,1
тыс. га).
Усяго па краіне
намалочана 4 млн 862 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 32 ц/га.
Другі ўкос траў у
Беларусі праведзены на 762,6 тыс. га (93,9 працэнта ад плана). Нарыхтавана
830,2 тыс. т сена (74,3 працэнта ад плана), 11,794 млн т сенажу (87,3 працэнта)
і 339,3 тыс. т сіласу (1,75 працэнта). Усяго нарыхтавана 3,806 млн.т адзінак
травяных кармоў.