Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
17.09.2021
Асенні сезон палявання на птушыную дзічыну адкрываецца ў Беларусі 18 верасня
Асенні сезон
палявання на птушыную дзічыну адкрыецца ў Беларусі 18 верасня і прадоўжыцца да
11 снежня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка інспекцыі -
начальнік аддзела дзяржкантролю Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і
расліннага свету Вячаслаў Салдатаў.
"З трэцяй суботы
верасня адкрываецца сезон палявання на гусь белалобую і шэрую, гуменніка,
казарку канадскую (жывёлы любога полу і ўзросту). Прадоўжыцца ён па другую
нядзелю снежня. Паляванне дазволена ў светлы час сутак. Дазволеныя спосабы -
ружэйны з падыходу, з засады, з пад'езду з маламерных суднаў; безружэйны - з
выкарыстаннем лоўчых птушак", - адзначылі ў інспекцыі.
Здабываць дзічыну
можна гладкаствольнай зброяй з патронамі, зараджанымі шротам. Дапамагаць
паляўнічаму могуць усе пароды сабак акрамя гончых і хартоў.
За парушэнне правіл
палявання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу з
канфіскацыяй або без канфіскацыі зброі і з пазбаўленнем спецыяльнага права.