Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
03.08.2021
Алімпійская бронза Максіма Недасекава дапаможа развіццю юных спартсменаў Віцебска
Бронзавы медаль
скакуна ў вышыню Максіма Недасекава прынёс удачу і Віцебскаму абласному
комплекснаму цэнтру алімпійскага рэзерву. Менавіта туды будзе накіравана Br10
тыс. у рамках праекта "Алімпійскі выбар", паведамілі БЕЛТА ў
Прэзідэнцкім спартыўным клубе.
Юныя спартсмены Віцебска другі раз атрымаюць "алімпійскую"
матэрыяльную падтрымку: пасля першай беларускай узнагароды ў Токіа - золата
батутыста Івана Літвіновіча - Br20 тыс. накіравана віцебскай СДЮШАР нумар 1.
"Алімпійскі выбар" - гэта сумесны маштабны праект
Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Нацыянальнага алімпійскага камітэта і
Міністэрства спорту і турызму Беларусі па падтрымцы дзіцяча-юнацкага спорту ў
нашай краіне. Гэта дабрачынная акцыя праходзіць з Алімпіяды-2012 у Лондане.
Потым былі Гульні ў Сочы (2014), Рыа-дэ-Жанэйра (2016), Пхёнчхане (2018) і ІІ
Еўрапейскія гульні - 2019 у Мінску.
У час акцыі кожны чэмпіён і прызёр Алімпійскіх гульняў з ліку зборнай
каманды Беларусі можа выбраць спецыялізаваную вучэбна-спартыўную ўстанову, якой
Прэзідэнцкі спартыўны клуб акажа бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу для
ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, арганізацыі і правядзення спаборніцтваў,
а таксама ўдзелу ў іх. Сума фінансавай дапамогі будзе залежаць ад занятага
спартсменам месца і складзе: за першае месца - Br20 тыс., за другое - Br15
тыс., за трэцяе - Br10 тыс.