Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
11.11.2021
Абласныя туры конкурсу "Студэнт года" стартуюць 16 лістапада
10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абласныя туры рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года" стартуюць 16 лістапада ў Гомелі і Мінску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА каардынатар праекта, сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Варвара Сярова.
"У адзінаццатым сезоне конкурсу за званне лепшага студэнта краіны ў адборачных творчых і інтэлектуальных спаборніцтвах, якія праходзілі ў бягучым годзе ва ўстановах вышэйшай адукацыі, удзельнічалі 210 беларускіх студэнтаў. Абласныя адборы папулярнага студэнцкага праекта стартуюць ужо 16 лістапада. Відовішчныя шоу, напоўненыя студэнцкай энергіяй і яркімі талентамі, у гэты дзень чакаюць моладзь Гомеля і Мінска, 3 снежня - Магілёва, 10 снежня - Гродна, 15-га - Віцебска, 16-га - Брэста. Журы давядзецца выбраць для суперфіналу самых дастойных. Як правіла, па адным прадстаўніку ад вобласці і не больш за чатыры ад Мінска", - расказала Варвара Сярова.
Паводле яе слоў, студэнцкі праект накіраваны на развіццё лідарскіх якасцей, падтрымку творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі, стварэнне ўмоў для яе самарэалізацыі ў галіне грамадскай дзейнасці, навукі, мастацтва і спорту, падтрымку студэнцкіх ініцыятыў і праектаў, павышэнне прэстыжу ведаў і папулярызацыі прафесіі. "Традыцыйна ў праекце прымаюць удзел студэнты дзённай формы навучання з сярэднім балам паспяховасці па выніках апошніх двух семестраў не меншым за 8,0, якія вядуць у ВНУ навуковае, грамадскае, творчае і спартыўнае жыццё. У адпаведнасці з палажэннем за званне "Студэнт года" не могуць змагацца студэнты першых і апошніх курсаў, а таксама маладыя людзі, якія прэтэндуюць на пераможны алімп паўторна, - растлумачыла сакратар ЦК БРСМ. - У той жа час камандных дух праекта дазваляе ўдзельнікам фарміраваць сваю творчую каманду і групу падтрымкі, у якіх могуць праявіць сябе студэнты розных курсаў. Такі падыход мы толькі вітаем".
Варвара Сярова лічыць, што сёння яшчэ рана гаварыць аб фінальным мерапрыемстве, правядзенне якога запланавана на студзень 2022 года, аднак маладзёжная рэжысёрска-пастановачная група працуе ўжо над канцэпцыяй суперфіналу конкурсу "Студэнт года - 2021".
Заснавальнікам праекта выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Маладзёжная арганізацыя мае выключнае аўтарскае права на брэнд конкурсу, арганізацыю і правядзенне ўсіх яго мерапрыемстваў. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, дзяржаўных і прыватных структур, грамадскіх і творчых арганізацый.