Адрас :
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18
Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 4-20-45
Факс:
8 (02137) 4-34-49
E-mail:
dubrovno_rik@vitebsk.by
г.Дуброўна, Віцебская вобласць
Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца:
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт, Віцебскі абласны выканаўчы камітэт, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Кантактны адрас дырэкцыі фестывалю:
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
211587 Віцебская вобласць, г. Дуброўна,
вул. Камсамольская, 18
Тэлефон-факс (02137) 4 16 70, тел. (02137) 5 23 42.
Е-maіl: ok_dubrovno@vitebsk.by
Міжнародны
фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” (далей - фестываль) -
грамадска-культурнае, мастацка-творчае мерапрыемства, якое спрыяе развіццю
культуры і мастацтва розных народаў, адраджэнню народнай творчасці, асноўнымі
мэтамі якога з'яўляецца:
- адраджэнне, развіццё, папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў
нацыянальнай, сусветнай культуры і мастацтва, далучэнне да іх шырокіх слаёў
грамадства;
- развіццё і ўмацаванне міжнародных культурных сувязяў, абмен духоўнымі і
культурнымі каштоўнасцямі, падтрымка замежных беларускіх дыяспар;
- эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах народнай песні
і яе папулярызацыя;
- арганізацыя вольнага часу насельніцтва;
- паказ дасягненняў у галіне музычнага, харавога, харэаграфічнага мастацтва, народнай творчасці.
3 1993 г. у Дуброўне праводзіцца фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”, які пачынаўся 26 гадоў таму назад у дзень святкавання 600-годдзя г. Дуброўна, як абласны музычна-песенны агляд.
За 26 гадоў свайго існавання агляд перарос межы горада, затым вобласці і, нарэшце, рэспублікі, стаў спачатку рэгіянальным, а ў 2004 годзе - міжнародным. Месца правядзення фестывалю абрана не выпадкова. Дубровеншчыну называюць “усходнім пабярэжжам Беларусі”, а Днепр – асноўная водная артэрыя, што бярэ пачатак у Расіі і нясе свае воды праз Беларусь у Дняпроўскі ліман Чорнага мора на Украіне.
Першапачатковая ідэя фестывалю – творчае супрацоўніцтва краін, абласцей і раёнаў, размешчаных уздоўж ракі Днепр. Традыцыйна ў ім прымалі ўдзел творчыя калектывы Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей Беларусі, Чарнігаўскай вобласці Украіны і Смаленскай вобласці Расіі.
У 2004 годзе арганізатары фэсту вырашылі пашырыць яго межы. Свята народнай песні і музыкі шырока разгарнула свае абдымкі, стала добра вядомым для прафесійных і аматарскіх творчых калектываў не толькі Расіі, Беларусі і Украіны, але і ў Літвы, Латвіі, Эстоніі. У апошнія гады далучыліся творчыя калектывы з Польшчы, Славакіі, Малдовы, Сербіі, Румыніі, Турцыі, Індыі, Даніі.
Асноўная ідэя фестывалю - яднанне славянскіх народаў, сяброўства суседніх краін, захаванне самабытнай нацыянальнай культуры.
Гасцямі і ўдзельнікамі фестывалю за 26 гадоў сталі калектывы з 14 краін: Літвы, Латвіі, Польшчы, Сербіі, Турцыі, Эстоніі, Малдовы, Украіны, Расіі, Славакіі, Румыніі, Беларусі, Індыі, Даніі.
Па факту ўдзельнікамі фестывалю з’яўляюцца творчыя калектывы з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь і 7-12 замежных краін.
Колькасны склад удзельнікаў штогод змяняецца. Прыкладная колькасць удзельнікаў 800-1200 чалавек, наведвальнікаў – 15000 чалавек.
Фестываль дазваляе калектывам не толькі паказаць сваю творчасць, але і павучыцца ў сапраўдных прафесіяналаў – Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча - пастаяннага ўдзельніка фестывалю, які надае фестывалю высокі мастацкі ўзровень.
Сімвалам фестывалю “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” з’яўляецца птушка салавей. Выява птушкі ўпрыгожвае лагатып фестывалю і фестывальны знак. Керамічнай скульптурай салаўя ўзнагароджваюцца лаўрэаты фестывалю “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”.
Месцам правядзення фестывалю з'яўляюцца ўстановы культуры, сцэнічныя пляцоўкі горада Дуброўна і Дубровенскага раёна.
У рамках фестывалю могуць праводзіцца канцэртныя і конкурсныя выступленні калектываў мастацкай творчасці, парад удзельнікаў фестывалю, тэатралізаваныя дзеянні і арганізаваныя масавыя гулянні, святы музыкі, выставы-кірмашы работ майстроў розных відаў народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), майстар-класы, творчых лабараторый, навукова-практычных канферэнцый па пытаннях развіцця народнай творчасці, семінары-практыкумы для кіраўнікоў аматарскіх калектываў мастацтацкай творчасці, дэманстрацыі іншых відаў і напрамкаў творчай дзейнасці, якія не супярэчаць мэтам і задачам фестывалю.
Праграма фестывалю штогод дапаўняецца новымі ідэямі, але асноўныя яго вехі застаюцца нязменнымі. Ужо некалькі год запар гасцей фестывалю на мяжы Орша – Дуброўна з хлебам-солю і тэатралізаваным прадстаўленнем сустракаюць удзельнікі мастацкай самадзейнасці ўстаноў культуры раёна. У горадзе з песнямі і танцамі гасцей і ўдзельнікаў фествалю сустракае народны фальклорны калектыў “Кудзеліца” і запрашае ўсіх на падворье “Дубровеншчына гасцінная” адведаць беларускія стравы.
Сёмы год запар у рамках фестывалю ўдзельнікі раённага агляду-конкурсу будуць спаборнічаць на лепшы панадворак гаспадарак раёна “Дубровеншчына гасцінная”.
Мэта агляду-конкурсу - адраджэнне, развіццё, папулярызацыя лепшых традыцый нацыянальнай культуры Дубровеншчыны і далучэнне да іх шырокіх слаёў насельніцтва; дэманстрацыя вырабаў майстроў народных рамёстваў і промыслаў Дубровеншчыны; папулярызацыя культуры Дубровеншчыны на міжнародным узроўні; павышэнне якасці правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў. У конкурсе прымаюць удзел сельскія выканаўчыя камітэты, аматарскія аб'яднанні, установы культуры, установы адукацыі г.Дуброўна, прадпрыемствы горада.
Штогод выстаўляюць на продаж свае вырабы ўдзельнікі народнага клуба майстроў “Дубрава”, майстры горада, раёна і вобласці.
У рамках Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» вось ужо 11 год праходзіць выстава-конкурс «Лялька «Дубравушка» па стварэнню лялек у нацыянальных традыцыйных строях. Мэтай і задачамі праекта з'яўляецца: знаёмства з асаблівасцямі, нацыянальным каларытам, рацыянальнасцю, эстэтычнымі прынцыпамі традыцыйных касцюмаў розных народаў, садзейнічанне ўмацаванню міжнацыянальнай павагі; адраджэнне і развіццё традыцыйных народных лялек Рэспублікі Беларусь і замежных краін;фарміраванне эстэтычнага густу на аснове традыцыйнай нацыянальнай культуры; прыцягненне да заняткаў народнай творчасцю розных катэгорый насельніцтва, выяўленне таленавітых майстроў;забеспячэнне высокага ўзроўню і якасці арганізацыі вольнага часу насельніцтва.
6 год запар праходзіць фота-конкурс «Тут Радзімы маёй пачатак», які прысвячаецца Году малой Радзімы і праводзіцца з мэтай фарміравання грамадзянска-патрыятычных адносін і пачуцця прыналежнасці да сям'і, гораду, краіне, да прыроды роднага краю, да культурнай спадчыны; з мэтай стварэння ўмоў для духоўнага і культурнага росту моладзі; інфармавання жыхароў і гасцей горада аб культурным і гістарычным спадчыне з дапамогай фатаграфіі; выяўлення творчай моладзі горада і стымулявання грамадзянскай актыўнасці моладзі.
Традыцыйна ўдзельнікі фестывалю з’яўляюцца ўдзельнікамі мітынга-рэквіема аддаючы даніну памяці загінуўшым у гады вялікай Айчыннай вайны.
Адкрыццё фестывалю праходзіць на цэнтральнай плошчы г. Дуброўна. Десяты год жыве праект "Абмен караваямі". Калектывы-удзельнікі на адкрыцці фестывалю абмяньваюцца караваямі з надзеяй, што пасля абмену яны стануць добрымі сябрамі і абавязкова запросяць адзін аднаго ў госці.
Кожны год для ўдзелу у праекце “Дыван сяброўства” калектывы-удзельнікі прывозяць са сваёй радзімы маленькія кавалачкі дываноў, на якіх прадстаўлена страна пражывання. Потым з гэтых маленькіх работ сшываецца вялікі дыван дружбы, які ўпрыгожвае фестываль на выставе, а ў далейшым захоўваецца ў фондах гісторыка-краязнаўчага музея.
Апафеоз свята з года ў год – тэатралізаванае шэсце самадзейных калектываў, салістаў, ганаровых гасцей і жыхароў па цэнтральнай вуліцы Дуброўна.
Афіцыйнае закрыццё, цырымонія ўзнагароджання калектываў, удзельнікаў конкурснага праекту «Лялька «Дубравушка», провады гасцей па народнаму абраду «Пасахі – на лёгкія шляхі» – далёка не апошнія акорды фестывалю.
Нядзельны вечар традыцыйна працягвае канцэрт артыстаў эстрады Рэспублікі Беларусь, відовішчны феерверк і начная дыскатэка.