Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 4-20-45

Факс:
8 (02137) 4-34-49

E-mail: 
dubrovno_rik@vitebsk.by

Галоўная / Сацыяльная сфера / Спорт / НАШЫ ДАСЯГНЕННІ

НАШЫ ДАСЯГНЕННІ

Мемарыял Рамуальда Кліма

31 мая на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы адбыўся мемарыял памяці заслужанага майстра спорту СССР, алімпійскага чэмпіёна 1964 года ў кіданні молата Рамуальда Іосіфавіча Кліма. У спаборніцтвах выпускнік Дубровенскай СДЮШАР Махросенка Захар (мужчыны), у кіданні молата заняў 1м:
- Вынікам больш чым задаволены. Вядома, ведаю і адчуваю, што магу далей. Наперадзе шмат стартаў, таму будзем працаваць больш старанна. Асноўны старт сёлета-Чэмпіянат свету, куды і будзе накіравана ўся падрыхтоўка.









Брэст з 12 па 14 чэрвеня. Першынство Беларусі па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў

Шутава Аляксандра ў бегу на 1500м заняла 4м (4.52, 26), на 800м стала 5-ой (2.22,15).










Poznan Атлетыка Grand Prix 2019

2 ліпеня ў польскім горадзе Познань стартаваў міжнародны турнір па лёгкай атлетыцы Poznan Athletics Grand Prix 2019. У сектары кідання молата выхаванец Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву Махросенка Захар з вынікам 72 метры 97 сантыметраў заваяваў бронзавую ўзнагароду.







30 Сусветная летняя Універсіяда

У італьянскім горадзе Неапаль з 3 па 14 ліпеня праводзілася 30 Сусветная летняя Універсіяда. У сектары кідання молата 4м заняў Дудараў Глеб (72м 35см).

12 ліпеня ў спартыўнай хадзе на 20км Гомелеў Анатоль заняў 14м (1:34,42).






Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы

З 18 па 19 ліпеня ў рамках правядзення кубка Беларусі па лёгкай атлетыке сільныя спартсмены спаборнічалі ў Брэсце. Срэбра заваяваў кідальнік молата Дудараў Глеб (73м 94см), за крок ад п'едэстала спыніўся Махросенка Захар (72м 46см).







Камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы

9 жніўня ў нарвежскім Саннесе быў дадзены старт каманднаму чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы 1 Лігі. У спаборніцтвах прымалі ўдзел лёгкаатлеты з Беларусі, Бельгіі, Венгрыі, Ірландыі, Літвы, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Славакіі, Турцыі.

У сектары кідання молата выхаванец Дубровенскай СДЮШАР, Дудараў Глеб зафіксаваў у выніковым пратаколе бронзавы вынік (73м 58см).
- Стараўся як мог, выклаўся па поўнай. Але вынікам не вельмі задаволены. Рады, што прынёс першыя ачкі ў скарбонку краіны. Так што ўсё выдатна!




Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы

У Мінску з 29 па 31 жніўня на стадыёне "Дынама" адбыўся чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы.

Вынікі:
Дудараў Глеб 1м у кіданні молата;
Махросенка Захар 3м у кіданні молата;
Шутава Аляксандра 4м у эстафеце 4*400м;
Шутава Аляксандра 8м ў бегу на 800м.